Беларусь рызыкуе зноў не трапіць у Балонскі працэс у 2015 годзе


Такой думкі прытрымліваецца сябра грамадскага Балонскага камітэту, прафесар філасофіі Уладзімір Дунаеў, адзначаючы, што сітуацыя, якая склалася ў Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, дае мала шанцаў на далучэнне Беларусі да сістэмы еўрапейскай адукацыі.

Ці сумяшчальныя рэпрэсіі супраць выкладчыкаў і Балонскі працэс?

Асноўнымі прычынамі адмовы летась сталі “адсутнасць акадэмічных свабодаў, палітыка ўціску ў дачыненні выкладчыкаў і студэнтаў, падкантрольнасць універсітэтаў уладам”.

Здавалася б, што ў адказ на адмову будуць зробленыя нейкія крокі да еўрапейскіх стандартаў адукацыі. Але замест гэтага ізноў прыйшла хваля рэпрэсіяў, якая гэтым разам накрыла ГрДзУ, адкуль за паўгода звольнілі двух выкладчыкаў гісторыі – Андрэя Чарнякевіча і Вячаслава Шведа. На ўласную ініцыятыву ў адказ на палітыку пераследу звольніўся выкладчык юрыдычнага факультэту Ігар Кузьмініч.

Паводле Уладзіміра Дунаева, трэба выканаць толькі 2 умовы: падпісаць Еўрапейскую культурніцкую канвенцыю

Балонскі працэс ствараўся з мэтаю арганізаваць адзіную Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Афіцыйная дата пачатку працэсу – 19 чэрвеня 1999 года, калі падпісалі Балонскую дэкларацыю. На сёння Балонскі працэс налічвае 47 краін-удзельніц. У 2003 годзе да яго далучылася Расея, у 2005-м – Украіна, а ў 2010-м – Казахстан, які стаў першаю цэнтральнаазіяцкаю краінаю, якую прызналі паўнапраўным сябрам еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Беларусь дасюль застаецца адзінаю буйною краінаю ў Еўропе, якая не бярэ ўдзелу ў Балонскім працэсе.

ды адпавядаць мэтам і каштоўнасцям еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, сярод якіх галоўныя – акадэмічныя свабоды і ўніверсітэцкая аўтаномія.

Еўрапейскую культурніцкую канвенцыю Беларусь падпісала і ратыфікавала яшчэ ў 1993 годзе. Пытанне з акадэмічнымі свабодамі застаецца адкрытым.

Уладзімір Дунаеў фота bolognaby.orgУладзімір Дунаеў фота bolognaby.org“Гарадзенская сітуацыя дэманструе нам не толькі бяспраўе выкладчыкаў, але і бяспраўе рэктара. Мы бачым, што яго можа лёгка зняць з пасады губернатар, калі той яму не спадабаецца ці не будзе выконваць ягоных загадаў”, – заўважае спадар Дунаеў.

Паводле адмыслоўца, ва ўніверсітэтах мусяць існаваць калегіяльныя органы кшталту сенату, якія рабілі б універсітэты незалежнымі ад адміністрацыі вобласці або краіны: “Бо толькі так універсітэты змогуць выконваць сваю місію. Свабода ўніверсітэту – умова яго эфектыўнай дзейнасці. Людзі збіраюцца ва ўніверсітэце, каб займацца пошукам праўды. Гэта немагчыма, калі праз увесь час трэба падпарадкоўвацца загадам уладаў, не маючы нават магчымасці іх аспрэчыць”.

Беларуская акадэмічная супольнасць – баязлівая.



Паводле прафесара, беларускай вышэйшай школе бракуе салідарнасці ды калегіяльнасці: “Нашая акадэмічная супольнасць настолькі баязлівая, што няздольная нават гучна заявіць пра абарону сваіх калегаў, як гэта адбываецца ў Горадні”.



Сябра Балонскага камітэту звяртае ўвагу, што ў Горадні звальняюць выкладчыкаў аднаго за другім і нават не з палітычных матываў, а за выкананне сваёй непасрэднай працы – за навуковыя даследаванні ды выданне кніг. А акадэмічная супольнасць ніяк не рэагуе на гэта. “Ці яны насамрэч не разумеюць, што гэта і іх датычыць, бо парушаюцца фундаментальныя каштоўнасці, якім мусіць адпавядаць любы ўніверсітэт, ці яны папросту гатовыя заплюшчваць на ўсё вочы дзеля таго, каб самім не трапіць у такое ж становішча”, – задаецца пытаннем Уладзімір Дунаеў.

Еўрапейскія студэнты не паедуць у Беларусь

Уладам Беларусі Балонскі працэс трэба найперш, каб прыцягнуць замежных студэнтаў, бо гэта мае эканамічную выгаду, мяркуе Уладзімір Дунаеў. Але студэнты-замежнікі і ў першую чаргу еўрапейскія студэнты не паедуць у краіну, не інтэграваную ў еўрапейскую адукацыйную прастору, і з існай сітуацыяй з правамі студэнтаў. “Магчыма, туркмены паедуць, але баюся, што яны не развяжуць праблемаў беларускай вышэйшай адукацыі ды яе эканомікі”, – адзначае прадстаўнік Балонскага камітэту.

Марына Маўчанава, belsat.eu

Стужка навінаў