«Ляпісы» набліжаюцца да межаў Беларусі!


З пачаткам вясны распачаўся і рэспект-тур «Ляпіса Трубяцкога». Пунктам адліку стала Казань, ужо хутка «Lyapis’у crew» і да Масквы. Да якой з Менску, як вядома, як рукою дастаць. Пагатоў бас-туры ўжо зарганізаваныя.

Ехаць варта хаця б таму, што гэта – «тур падзякі». «Тур «Lyapis crew» мы хочам прысвяціць нашым фанам, якім мы вельмі ўдзячныя за магутнае падтрыманне і якіх сапраўды вельмі паважаем, – анансуюць тур «Ляпісы». – Нашая галоўная задача на 2013 год – каб усе «ляпіс»-фаны адчулі наш рэспект, нашую павагу і нашую ўдзячнасць».

Тур адметны тым, што прыхільнікі гурта самі сфармавалі праграму. Яны абралі 10 песень, якія абавязкова будуць выкананыя ў канцэрце, праз галасаванне на сайце. У працэсе ўзялі ўдзел 34 790 асобаў.

У Маскве «Ляпісы» будуць 20-га красавіка ў клубе «А2». Квіткі яшчэ ёсць, іх можна набываць праз інтэрнэт.

А.Р., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары