Як называлася б “Кока-кола”, калі б яе прыдумалі ў СССР?


Згодна з савецкай традыцыяй, не інакш як “аменпітгазкол”.

У Беларусі звычка скарачаць словы для назваў прадпрыемстваў трымаецца дагэтуль.

На сайце інфармацыйнай падтрымкі беларускіх экспартэраў у прасоўванні прадукцыі на знешні рынак export.by мы знайшлі процьму назваў-абрэвіятур “у лепшых савецкіх традыцыях”.

ААТ “Могилевсортсемовощ”,
экспертна-кансалтынгавая кампанія «БелОценкаКонсалт»,
ААТ “Западэлектросетьстрой”,
унітарнае прадпрыемства “Дорстроймонтажтрест” ,
Беларускае дзяржаўнае аб’яднанне па племянной жывёлагадоўлі «Белплемживобъединение», “Гомельжелдортранс”,
ТДА “Белэлектронкомпонент”,
ААТ “Чериковрайагропромтехснаб”
.

WOLA---LOGA

“Калі гэтыя прадпрыемствы арыентаваны на экспарт, то яны іх назвы бездапаможныя, – лічыць кіраўнік студыі дызайна, рэкламы і дызайна “Адліга” Анатоль Лазар. – Хто-небудзь праверыў, што думаюць пра “Могилевсортсемовощ” ангельцы? Назвы прадпрыемстваў і гандлёвых марак мусяць добра вымаўляцца, быць рытмічнымі, з гармоніяй зычных і галосных”.

Анатоль Лазар упэўнены, што з часам такія грувасткія назвы ўсё ж адыйдуць у гісторыю.

“Безумоўна, іх становіцца меней. Хоць у Беларусі вельмі не хапае інавацыйных рэкламных прадуктаў. Як у савецкі час, канкурэнцыя не высокая, усе працавалі на дзяржзамову. Калі ім было думаць пра тое, як іх назва на радыё прагучыць?”

Аліна Каранкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары