Адвакат Андрэя Саннікава сустрэўся са сваім падабаронным


Гэта трэцяя па ліку сустрэча Сапелкі з Саннікавым. Першая адбылася 20 снежня, другая — 29 снежня 2010 года.

Нагадаем, у канцы снежня “грубыя парушэнні правілаў прафесійнай этыкі” ў дзеяннях некаторых адвакатаў, якія абараняюць удзельнікаў акцыі 19 снежня, угледзела Міністэрства юстыцыі. Яно зрабіла прадстаўленне кіраўніцтву Мінскай гарадской калегіі адвакатаў з патрабаваннем прыняць “неадкладныя меры да безумоўнага выканання адвакатамі Правілаў прафесійнай этыкі і заканадаўства”. Прадстаўленне тычылася чатырох адвакатаў, якія нібыта дапускалі “скажоныя” выказванні аб ходзе следства над затрыманымі 19 снежня, аб працы судовай сістэмы.

Апрача таго, з адвакатаў была ўзята падпіска аб невыдаванні тайны следства.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў затрыманы вечарам 19 снежня ў Мінску, змешчаны ў СІЗА КДБ, яму прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле аб масавых беспарадках.

belsat.eu

Стужка навінаў