У Сан-Паўлу хмарачос ператварылі ў экран для гульняў


Жыхары бразільскага фінансавага цэнтру атрымалі магчымасць на хвіліну забыцца пра штодзённыя клопаты ды пагуляцца ў олд-скулавыя аркадныя гульні на… адным з гарадскіх хмарачосаў.

{movie}Аркада на хмарачосе|right|10114{/movie}

Плошча, на якой можна пагуляцца ў тэтрыс, пэкмэна або рэмэйк «Space invaders» з роварамі ды аўтамі складае 3 тыс. квадратных метраў. Скарыстацца прыладаю можна з дапамогаю свайго смартфону.

Паводле ініцыятараў забавы, тэмп жыцця ў Сан-Паўлу незвычайна хуткі, а таму вельмі важна спыніцца і пагуляцца колькі хвілінаў без думак аб праблемах.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў