Сышла з жыцця «Жалезная лэдзі» Маргарэт Тэтчэр


Былая прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі, дагэтуль адзіная жанчына на такой пасадзе, найбольш уплывовая брытанская палітычная дзяячка другой паловы ХХ стагоддзя, памерла праз інсульт у 87 гадоў.

Тэтчэр займала пост прэм’ер-міністра з 1979 да 1990 года. За сваю жорсткую антыкамуністычную пазіцыю яна атрымала мянушку «Жалезная лэдзі». Яна выцягнула Брытанію з рэцэсіі, жорсткімі рынкавымі метадамі перамагла беспрацоўе, што суправаджалася масавымі страйкамі працоўных і захавала за Лонданам Фолклэндскія выспы ў хуткай і жорсткай вайне з Аргентынаю. Разам з прэзідэнтам ЗША Роналдам Рэйґанам яе лічаць разбуральніцаю СССР.

Першы інсульт яна перажыла яшчэ ў 2002 годзе. Тэтчэр змагалася з хваробаю яшчэ больш за 10 гадоў

У.Ш.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары