У парку імя Горкага менчукі разам з музыкамі ды танцаўнікамі гукалі вясну.
Гуканне вясны – старажытнае свята, калі беларусы развітваюцца з зімою ды сустракаюць вясну. Галоўная ідэя веснавога цыклу народных святаў – адраджэнне і аднаўленне прыроды. Прыход вясны шанавалі: клікалі яе на зямлю, вабілі разнастайнымі гульнямі, спевамі ды карагодамі, звярталіся да сонца, каб тое хутчэй пачало грэць. І, зразумела, спальвалі пудзіла Зімы.
Менавіта гэтак гукалі вясну менчукі 6 красавіка ў сталічным парку разам з культурніцкаю кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і фальклорнымі гуртамі “Гарэзы”, “Забава”, “Пацешнік”, “Багач”. Таксама “расквецілі” наваколле сваёй творчасцю “Кветкі”, сагрэў “Вырай”, зайграла “Жалейка” і павесяліла “Лецейка”.
У фільматэцы “Белсату” ёсць дакументальны фільм “Гуканне вясны“, які распавядае, што якраз правядзенне народных абрадаў на пачатку 1980-х гг. сталася адною з магутных формаў супраціву агрэсіўнай русіфікацыі.
{movie}Шчымлівая вяснянка ў аўтэнтычным выкананні (відэа – sergmakh)|right|10092{/movie}
М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН