Барысу Кіту споўнілася 103 гады


https://youtu.be/player_embedded&v

Адзін з самых знакамітых беларусаў свету гаворыць, што Бог даў яму доўгае жыццё, ну а ўжо ён падарыў чалавецтву неба. Барыс Кіт адзначае сёння свой 103-ці дзень народзінаў. “Белсат” далучаецца да шматлікіх віншаванняў. Здароўя і яшчэ доўгіх гадоў вам, шаноўны спадару Барысе!

{movie}Барысу Кіту — 103 (06.04.2013)|right|10088{/movie}
Чалавек-эпоха, вядомы, як асьветнік, актыўны дзеяч і фундатар беларускай эміграцыі, амерыканскі навуковец, які аб’ездзіў з лекцыямі большасць краінаў свету, вынаходнік паліва для касмічных ракетаў – спіс жыццёвых дасягненняў Барыса Кіта, здаецца, можна доўжыць бясконца. Пасля вымушанага ад’езду з Бацькаўшчыны працяглы час жыў у ЗША, але затым пераехаў у нямецкі Франкфурт-на-Майне, каб, як сам прызнаецца, быць бліжэй да Радзімы.

Валеры Руселік, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары