Што будзе, калі Беларусь легалізуе марыхуану?


Дазвол на спажыванне марыхуаны аслабіць мафію, мяркуе адмысловец у справе залежнасцяў Валерый Саўко.

У Чэхіі набывае моц закон, які дазваляе выкарыстоўваць марыхуану для лячэння некаторых захворванняў. Усё часцей у еўрапейскіх краінах не змагаюцца з наркотыкамі, а легалізуюць іх. Што б прынесла Беларусі адмена забароны на марыхуану? Глядзіце ў праграме “ПраСвет”, якая выходзіць на нашым тэлеканале штопятніцу а 20:30. Прагледзець выданне цалкам можна праз закладку “Нашыя праграмы”.

{movie}Што будзе, калі Беларусь легалізуе марыхуану? |right|10078{/movie}

Журналіст і адмысловец у пытаннях залежнасцяў Валерый Саўко перакананы, што легалізацыя марыхуаны выведзе гандаль ёю з-пад кантролю мафіі ды ўзмоцніць кантроль дзяржавы: “Гэта вельмі важнае пытанне, бо мафія, якая гандлюе наркотыкамі, адмыслова ў марыхуану дадае апіяты, рэчывы з групы наркотыкаў, да якой належыць гераін. Чаму? Каб чалавек, які курыць марыхуану, хутка трапіў у залежнасць, бо гераін вельмі хутка ўцягвае чалавека ў кіпцюры залежнасці”.

Паводле спадара Саўко, у Беларусі цяпер папулярныя нашмат больш цяжкія наркотыкі – створаныя сінтэтычна “спайсы”, якія нават пасля аднаго спажывання могуць настолькі паўплываць перадусім на псіхічнае здароўе чалавека, што часцяком прыводзяць спажыўца ў псіхіятрычную клініку.

{movie}Інтэрв’ю з наркаманам (Асцярожна, вусцішныя кадры)|right|10079{/movie}

Адмысловец падкрэсліў, што ў Беларусі вельмі слабая прафілактыка спажывання наркотыкаў сярод моладзі ды дзяцей, хоць дастаткова зайсці на сервіс youtube.com, каб паглядзець відэа пра наркаманаў, што гніюць зажыва, і пераканацца ў небяспецы наркатычных рэчываў.

{movie}Інтэрв’ю з наркаманкай, якая спажывала “кракадзіл”. (Асцярожна, вусцішныя кадры)|right|10080{/movie}

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў