Партыя БНФ будзе шукаць “адзінага” падчас мясцовых выбараў


Падчасаў сустрэчаў з выбарнікамі партыйцы збіраюцца высветліць, каго лепш зрабіць адзіным кандыдатам ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта ў 2015 годзе.

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў пройдуць не пазней за 23 сакавіка 2014 года. Пра паўнавартасны ўдзел у іх гаворыцца ў сённяшняй пастанове сойму арганізацыі, які прайшоў у Менску. Пра гэта заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Да гэтага ён традыцыйна дадаў, што досвед удзелу ў папярэдніх выбарчых кампаніях сведчыць, што ў сённяшніх умовах выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі ды справядлівымі.

На мясцовых выбарах Партыя БНФ будзе імкнуцца як мага шырэй выкарыстоўваць магчымасці вылучыць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі розных узроўняў, а таксама працягваць лакальныя і агульнанацыянальныя кампаніі дзеля абароны інтарэсаў грамадзянаў Беларусі. “Выбары могуць стаць кампаніяй, у якой мы можам паказаць насельніцтву наш патэнцыял і прапановы”, – лічыць Янукевіч.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў