Ад «экстрэмізму» да распальвання міжнацыянальнай варожасці?


https://youtu.be/KKyp6wcK8fw
Чарговы суд чакае не злачынцаў, а людзей, адзіная зброя якіх – фотаапарат. Гарадзенскія ідэолагі адзначыліся чарговы раз – новую пагрозу для нацыянальнай бяспекі пільныя працаўнікі ідэалагічнага фронту знайшлі ў кнізе. Гэтым разам не ў дзіцячых казках і не ў гістарычнай энцыклапедыі, а ў леташнім фотаальбоме «Belarus Press Photo». Яшчэ ў лістападзе 41 асобнік сканфіскавали на мяжы, і спачатку мытнікі, якія таксама ўбачылі ў кнігах небяспеку, хацелі іх спаліць, але ўрэшце перадалі ў КДБ. Экспертыза паставіла вердыкт: «фотаздымкі экстрымісцкія ды скажаюць беларускую рэчаіснасць,і прыніжаюць годнасць грамадзянаў Беларусі».
{movie}Андрэй Пачобут у “Гарачым каментары”|right|10062{/movie}
Адзін з галоўных адмыслоўцаў у «абразе» гонару і годнасці некаторых высокіх асобаў у беларускай вертыкалі, гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, мяркуе, што праблема не ў фотаздымках, а ў тым, як улады ўспрымаюць рэчаіснасць.

«Насамрэч, дастаткова таго, што падумае Хілюта (адзін з «экспертаў» гарадзенскага ўніверсітэту, які выявіў у фотаальбомах экстрэмізм), каб чалавека маглі прызнаць злачынцам. Справа ў тым, што яшчэ ў 2007 годзе прынялі закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму, і на падставе гэтага закону будзе адбывацца гэты судовы працэс. Такіх судоў было ўжо некалькі. Былі прызнаныя экстрэмісцкімі фільм польскага тэлебачання «Урок беларускай мовы», запіс канцэрту «салідарныя з Беларуссю», праграма «Аб’яднаных дэмакратычных сілаў» і гэтак далей», – узгадвае Андрэй Пачобут.

Паводле журналіста, пастанову суда могуць прызнаць прэцэдэнтнаю. Калі эксперты прыйшлі да высновы, што літаратура прыніжае гонар і годнасць беларусаў, а ў крымінальным кодэксе ёсць артыкул 130 – «Распальванне міжнацыянальнай варожасці». У тэорыі, калі журналісты прайграюць суд, супраць іх могуць распачаць і гэткую справу.

Цікава, што справаў непалітычнага характару паводле артыкулу аб экстрэмізме гісторыя беларускага судаводства не мае.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары