Dэвайс: іонны рухавік ўжо амаль рэчаіснасцю


https://youtu.be/BTdSZZenHKE
Навукоўцы з Масачусэцкага тэхналагічнага інстытуту паставілі чарговы эксперымент у вывучэнні іоннай цягі. Выявілася, што рухавік, які выкарыстоўвае электрычнае поле, здольны выдаваць да ста ньютанаў на адзін кілават магутнасці. Гэтая лічба ў 50 разоў большая за паказчыкі сучасных турбарэактыўных рухавікоў. Аднак вялікі мінус такіх прыладаў – уздымная сіла, якая вельмі малая адносна мізэрнай плошчы працоўнай зоны.
{movie}”Dэвайс” (05.04.2013)|right|10060{/movie}
Такім чынам, для стварэння іоннага ветру неабходнай інтэнсіўнасці спатрэбіцца працоўная плошча вельмі буйных памераў. Апрача гэтага, для стварэння цягі патрабуецца высокае электрычнае напружанне – напрыклад, для мадэлі якую мы бачым на відэа, спатрэбілася некалькі кілавольтаў, а для невялікага лятальнага апарата, паводле навукоўцаў, спатрэбяцца сотні ці тысячы кілавольтаў. Аднак вынікам эксперыменту стала выснова, што іонны рухавік не прымусіць сябе доўга чакаць.

Акрамя гэтага ў выданні: звышэканамічны аўтамабільны акумулятар, хто будзе абслугоўваць аўтамабілі будучыні, ды навінкі на рынку мабільных прыладаў і кампутарных гульняў.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары