Нэлсан Мандэла больш за тыдзень застаецца ў шпіталі


У 94-гадовага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру дактары выявілі запаленне лёгкіх. У шпіталі былы прэзідэнт ПАРу ужо 9 дзён.

Гэта ўжо 3 выпадак шпіталізацыі спадара Мандэлы за апошнія 4 месяцы. Некаторы час таму ён трапіў у шпіталь з лёгачнай інфекцыяй, а таксама перанёс аперацыю на жаўцяку.

Паводле жонкі палітыка, цяпер ён адчувае сябе добра, ідзе на выздараўленне: “Цяпер яму становіцца ўсё лепш і лепш. Ён застаецца ў шпіталі, бо лекары хочуць быць упэўненыя, што ягонае здароўе дастаткова моцнае, каб ён мог вярнуцца дадому, і хвароба не вярнулася”.

Нэлсан Мандэла цягам дзесяцігоддзяў змагаўся з рэжымам апартэіду і стаўся першым чарнаскурым прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. З ягонай ініцыятывы былі прынятыя законы аб роўнасці пры працаўладкаванні для ўсіх грамадзянаў, нягледзячы на расу, аб вяртанні зямель карэнным жыхарам, увядзенні абавязковай адукацыі для дзяцей ды інш.

У 1993 годзе Нэлсан Мандэла атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за працу над сканчэннем рэжыму апартэіду і рыхтаванне асновы для новай дэмакратыі ў Паўднёвай Афрыцы.

М.Л. belsat.eu

Стужка навінаў