Ігар Кузьмініч: З несправядлівасцю трэба змагацца


Стан вышэйшай адукацыі ўжо даўно клапоціць не толькі акадэмічную, але і ўсю грамадзянскую супольнасць Беларусі. Але тое, што адбываецца сёння з Гарадзенскім універсітэтам, выходзіць за звычайныя межы. На гэтым фоне адзін з выкладчыкаў універсітэту, Ігар Кузьмініч, сышоўшы ў адстаўку, звярнуўся з лістом да тых, хто ажыццяўляе ціск на ўніверсітэты. Пра гэты ўчынак, а таксама стан вышэйшай адукацыі вядоўца праграмы «Размова Мацкевіча» гутарыць са спадаром Кузьмінічам.

{movie}Ігар Кузьмініч: З несправядлівасцю трэба змагацца|right|10056{/movie}

Ці варта было добраахвотна сыходзіць з універсітэту і пісаць крытычны ліст? Былы выкладчык упэўнены, што так: «Гэта трэба было зрабіць для таго, каб паказаць: з несправядлівасцю трэба змагацца. А тое, што да выкладчыкаў чапляюцца праз элементарныя рэчы, прыводзіць да таго, што неўзабаве будуць чапляцца з-за таго, што не падабаешся ростам, колерам вачэй, што не тую музыку слухаеш, не тыя казкі пішаш».

Скандал у ГрДзУ адбыўся пасля таго, як у свет выйшла кніга «Гродназнаўства». Сярод іншага, на асабісты загад кіраўніка аблвыканкаму звольнілі аднаго з аўтараў падручніка – гісторыка Андрэя Чарнякевіча. Пазней на знак пратэсту звольніўся Ігар Кузьмініч, днямі звольнілі прафесара Вячаслава Шведа.

Чаму адбываюцца «чысткі» ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце? Глядзіце «Размову Мацкевіча»!

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў