У Беларусі заснавалі новую прэмію – замест «Рок-каранацыі»


Тое, што адбываецца ў беларускай музыцы апошнім часам, без перабольшання – шал музычных прэміяў ды ўзнагародаў.

Сваю прэмію заснавала ды раздало «Еўрарадыё», неўзабаве музыкаў ацаніў рэсурс «Ultra Music» і зборная музычных крытыкаў пад брэндам «Experty.By». Аднак гэтага аказалася мала. Ужо праз 2 тыдні ў Менску будуць выдаваць статуэткі новай прэміі – «Rock Profi».

{movie}Агляд культуры|right|10046{/movie}

Беларусь – краіна рок-музыкі. З апошняга вызначэння сыходзілі стваральнікі новай музычнай прэміі, якая мае не проста выдавацца рок-музыкам, але і вызначацца рок-музыкамі. Прэмію «Rock Profi» распрацавалі знаўцы беларускага музычнага працэсу, якія не першы год бяруць удзел у вірлівым сцэнічным жыцці.

«У нас ёсць ужо прафесійны журналісцкі падыход – прэмія музычных крытыкаў, – тлумачыць дырэктар студыі гуказапісу «Осмас». – Але насамрэч да сёння не было фідбэку з боку музыкаў».

І музыкам пастанавілі развязаць рукі. Журы прэміі фармуецца паводле прынцыпу «хто стварае, той галасуе». У яго ўвайшлі артысты, якія выдалі поўнафарматныя альбомы ў стылістыцы рок-індзі-альтэрнатыва цягам апошніх 3 гадоў. Гэтаму крытэру адпавядалі больш за 80 гуртоў і выканаўцаў, з якіх каля 60 ўзялі ўдзел у галасаванні.

«Для мяне, напрыклад, асаблівай цяжкасці папрацаваць са спісам 50 альбомаў 40 выканаўцаў не было. Але здарыліся пэўныя нечаканасці, былі здзіўленні, часам радасныя», – прызнаецца музыка ды шоўмен Аляксандр Памідораў.

Падзеляцца ж радасцю з намі 16-га красавіка, калі статуэткі з канцылярскаю кнопкаю атрымаюць музыкі – фаварыты саміх музыкаў.

Іншыя тэмы: пастэльная зіма і аголеная натура на выставе Валерыя Ражнова ў Магілёве, прэзентацыя першага кліпу метал-гурта «Exist M» на матывы Джорджа Орўэла, каталог незалежных беларускіх выданняў «Кніганоша» па-англійску.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў