Паўночная Карэя перацягвае ракеты на ўсходняе ўзбярэжжа. Быць вайне?


Пакуль няясна, ці ракеты маюць замантаваныя боегалоўкі ды падрыхтаваныя да ваенных дзеянняў, ці гэта проста дэманстрацыя сілы.



Паўночнакарэйскія ракеты сярэдняга радыусу дзеяння могуць трапляць у мэту да 3000 км. У гэтую зону ўваходзяць Паўночная Карэя, Японія і амерыканская вайсковая база Гуам у Ціхім акіяне.

Паводле нядаўніх заяваў ваеннага кіраўніцтва КНДР, менавіта амерыканскія базы на Гуаме і Гавайскіх выспах – патэнцыйная мішэнь для ваеннага ўдару.

{movie}Паўночная Карэя перацягвае ракеты на ўсходняе ўзбярэжжа|right|10041{/movie}

Вашынгтон занепакоены з ваяўнічай рыторыкі Пхеньяну, раззлаванага санкцыямі ААН, якія прынялі ў адказ на трэцяе ядравае выпрабаванне, праведзенае КНДР сёлета ў лютым. ЗША ўжо абвесцілі, што прыступілі да перадыслакацыі сістэмы СРА на востраве Гуам, каб процідзеяць агрэсіўным намерам Паўночнай Карэі.

Пхеньян зноў перакрыў доступ у супольную прамысловую зону Кэсонг у дэмілітарызаванай паласе. Ужо другія суткі паўночнакарэйскія ўлады не пускаюць туды працоўных з Поўдню і пагражаюць нанесці ваенны ўдар па Паўднёвай Карэі, калі тая не «перастане абражаць Поўнач у медыях».

Паводле большасці экспертаў, вайна – малаверагодная. У ЗША пакуль стае ўнутраных праблемаў, а Паўночная Карэя ўсведамляе, што перамагчы ў канфлікце практычна не мае шанцаў. Амерыканскія палітыкі, аднак, падкрэсліваюць, што дзеянні КНДР могуць быць непрадказальнымі.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў