Астравецкая АЭС: Што там за будаўнічым плотам?


https://youtu.be/EpKThHGwjis
Нібыта яе будуюць, пераганяючы планы, аднак што насамрэч адбываецца на будаўнічай пляцоўцы першай беларускай атамнай станцыі, вядома мала каму.

Паводле эколага Юрася Меляшкевіча, мінулаю восенню працаўнікі толькі стваралі фундамент для будучай АЭС. Цяпер жа – кажуць пра перавышэнне планаў. Пытанне ў тым, ці варта пры будаўніцтве гэтак важнага і небяспечнага аб’екту спяшацца.
{movie}Юрась Меляшкевіч у “Гарачым каментары”|right|10029{/movie}
“Гэта насамрэч вельмі трывожныя сігналы, бо тэхналагічна працы выконваюцца з пэўнымі парушэннямі. Любы будаўнік ведае: бетон мусіць умацавацца за пэўны час. То бок калі кажуць, што запланаванае на месяц зрабілі за два тыдні, фізічна гэта зрабіць было немагчыма – былі парушэнні”, – кажа адмыслоўца.

Спадар Меляшкевіч упэўнены: менавіта таму і хаваюць гэтую будову ад журналістаў і грамадскіх актывістаў, бо калі б працы вяліся пад кантролем грамадскасці, ніякіх стаханаўскіх захадаў бы там не было.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары