Беларуская мадэльерка паказала строі сучаснай Анны Карэнінай


https://youtu.be/yCrdGF1xs2Y
Нягледзячы на каляндарны візіт вясны, у нашых геаграфічных шыротах хутчэй каралюе зімовае надвор’е. І што ўжо казаць пра нашых усходніх суседзяў, да якіх вясновае сонца зазвычай зазірае яшчэ пазней, чым да нас. Беларуская дызайнерка Лена Цакаленка паказала сваё адзенне масквічам. Улічыўшы ўсе асаблівасці зацяжной зімы ды патрэбу ў цяпле, мадэльерка прэзентавала сваю новую калекцыю.
{movie}Агляд падзеяў культуры (03.04.03.2013)|right|10028{/movie}
Утульныя швэдры, паліто, аксамітныя і шыфонавыя спадніцы. Крытыкі ўжо назвалі новы вобраз, прыдуманы Цакаленкаю, сучаснай Ганнаю Карэнінай. Даўжыня, аб’ёмы, лініі абраныя вытанчаныя і класічныя. Калекцыю Цакаленкі прэзентавалі на закрытым паказе ў Маскве. Сама дызайнерка гэтак апісвае таргет-груп сваёй калекцыі:

“Гэта дзяўчына, якая трапіла ў ветранае прахалоднае надвор’е на шпацыр. І ёй падабаецца гэты шпацыр, і падабаецца, як яна апранутая. І тут жа казкі Андэрсэна, можа, у дзяцінстве яна іх чытала. Гэтая зіма была вельмі халодная, я мерзла, як і ўсе астатнія. Мне хацелася, каб вопратка была ўтульная. Раней я прытрымлівалася філасофіі, што ўзімку можна гуляць і ў ядвабнай сукенцы, і будзе цёпла. Цяпер гэта ўжо не працуе”.

На дзень раней, ужо на калектыўным паказе, працы прэзентавалі і іншыя нашыя суайчыннікі. Натуральныя тканіны, вязаны трыкатаж – у калекцыі Ірыны Бойцік, эфект бетоннага гораду – у сонечных прамянях ад дызайнерак Картавіцкай ды Сцяпанавай і псіхадэлічныя прынты Таццяны Марыніч.

Іншыя тэмы: прэзентацыя праваслаўнага мюзіклу “Дзімон” у пабе “Графіці”, падарожжа паэтаў Дранько-Майсюка і Акуліна да гомельскіх дзяўчат, эсэ “Код адсутнасці” філосафа Акудовіча ў прэстыжным нямецкім выдавецтве.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары