Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі


Ніякія “майданы” і “плошчы” нашаму грамадству не пагражаюць

Абнадзеіў грамадзянаў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Рэспублікі.

Ацэньваючы выбарчую кампанію пераабраны прэзідэнт адзначыў, што “яна прайшла адкрыта, дэмакратычна, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднаю практыкаю”. Для Аляксандра Лукашэнкі апошнія выбары сталі “красамоўным доказам неразрыўнай еднасці ўлады і грамадзянаў”. “Зроблены імі выбар – святы і неаспрэчны: не дарма ў старажытнасці голас народу параўноўвалі з голасам Божым”, – падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле Лукашэнкі некаторыя палітыкі, дзеячы замежных дзяржаваў і міжнародных структураў спрабавалі “аддаць забыццю гэты стары як свет прынцып народаўладдзя”.

Аднак для “вірусу “каляровых рэвалюцыяў”, што закранае толькі слабыя краіны, у Беларусі проста няма ўмоваў”. “Бяспеку і стабільнасць мы зберажэм ад любых інтрыгаў звонку і ўнутры”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

belsat.eu
https://youtu.be/aR14irFfGHY

Глядзі таксама
Каментары