Беларусы – адзін з самых адукаваных народаў свету. Згодна з Дакладам праграмы развіцця ААН, Беларусь уваходзіць у ТОП-10 краінаў з найвышэйшым узроўнем пісьменнасці насельніцтва.
Лічба 99,7 % грамадзянаў, здольных да чытання і пісьма, ставіць нас на 7 месца ў рэйтынгу. Разам з тым мы некалькі адстаем паводле індэксу ўзроўню адукацыі, падлічаным той жа ААН. Беларусы занялі 68-ю пазіцыю сярод дзяржаваў свету, саступаючы гэткім краінам, як Кувейт, Куба, Румынія ды іншым.
{movie}Менчукі адказваюць на пытанні са школьнай праграмы|right|10020{/movie}
Паводле апошняга перапісу насельніцтва, кожны пяты жыхар Беларусі мае вышэйшую адукацыю. Амаль траціна з іх жыве ў сталіцы. Нашыя карэспандэнты вырашылі памераць узровень агульных ведаў жыхароў Менску, задаючы мінакам пытанні па розных прадметах.
Каб спраўдзіць, ці сапраўды беларусы – адзін з самых адукаваных народаў свету, “Белсат” вырашыў задаць менчукам простыя пытанні са школьнай праграмы.
Настасся Яўмен, АК, belsat.eu