Веды не ў пашане


https://youtu.be/6cJ1GcD0LV8
Улады Беларусі любяць нагадваць, што нашая краіна – гэта і мост паміж Усходам і Захадам, і калыска славянскай цывілізацыі ды цэнтр Еўропы. Між тым, склалася так, што панятак еўрапейскасці ў Беларусі часцей асацыюецца з вальнадумствам. У адным з самых еўрапейскіх гарадоў нашай краіны – у Горадні – вядзецца сапраўдная вайна супраць выкладчыкаў мясцовага ўніверсітэту. Пасля гучных звальненняў шэрагу выкладчыкаў, дайшла чарга і да прафесара Вячаслава Шведа.
{movie}Вячаслаў Швед у “Гарачым каментары”|right|10010{/movie}
Паводле навукоўца, за 30 гадоў працы ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце з яго не было ні аднаго спагнання, толькі разнастайныя ўзнагароды. Аднак днямі спадар Швед не прайшоў на пасаду прафесара, што азначае практычна аўтаматычнае звальненне. «Ужо падрыхтаваны адпаведны загад. Я лічу гэтае рашэнне палітычным, бо ніякіх падставаў да звальнення не было. Мая навуковая і навучальная работа адпавядае ўсім метадычным узроўням», – зазначае апальны прафесар.

Дзякуючы Вячаславу Шведу, гарадзенскі ўніверсітэт бярэ ўдзел у шэрагу міжнародных праграмаў, адкрылася кафедра рэгіянальнага турызму. Гэтыя праекты прынеслі прыблізна € 600 тыс. у бюджэт Гарадзенскай вобласці. «Аднак на радзе ўніверсітэту мне практычна не далі сказаць слова. Па сутнасці, абмеркавання кандыдатуры не было, таму такі вынік, як 30 «за» і 41 «супраць», быў для мяне шакавальны», – згадвае прафесар.

Апроч спадара Шведа, з ГрДзУ сышлі гісторык Андрэй Чарнякевіч і выкладчык кафедры тэорыі ды гісторыі дзяржавы і права Ігар Кузьмініч.

У.Ш.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары