Адлічаная за Плошчу: У такім універсітэце нават не хачу аднаўляцца


Былая студэнтка Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту Таццяна Грыбоўская ўпэўненая, што сапраўднаю прычынаю яе адлічэння стаўся ўдзел у Плошчы.

Афіцыйная падстава адлічэння – непаспяховасць. З прычыны адміністрацыйнага арышту Таццяна прапусціла сесію, а пераздаць іспыты не атрымалася нават з трэцяга разу. “Тыя, хто быў разам са мною на пераздачы, таксама казалі, што бачна было, што мяне “валілі”, – распавядае Таццяна. – Калі былі вынікі, дэкан намякнуў, што, маўляў, нармальныя студэнты павінны вучыцца, “а не па Плошчах хадзіць”.

Былая студэнтка не выключае, што працягне адукацыю за мяжою. “Выязджаць за мяжу не вельмі хочацца, але і аднаўляцца тут я не збіраюся. Бо педагагічны ўніверсітэт і з такімі выкладчыкамі… Я лічу, яны не навучаць нічому добраму”, – кажа Таццяна Грыбоўская.

belsat.eu
https://youtu.be/Zd6ZehVqiho

Глядзі таксама
Каментары