Кітай: П’яны мужчына заблытаўся ў высакавольтавых правадах. Трымаўся да апошняга


У цэнтры гораду Лінь-Фэнь (Linfen) на поўначы Кітаю мужчына ўскараскаўся на слуп з высакавольтавымі правадамі ды вырашыў працягнуць сваё падарожжа па правадах.

{movie}Кітай: П’яны мужчына заблытаўся ў высокавольтных правадах. |right|10004{/movie}

Інцыдэнт адбыўся аб 11:25. Чалавек вісеў на правадах і нават спрабаваў па іх перасоўвацца, не зважаючы на небяспеку.

Мясцовыя жыхары вызвалі ратаўнікоў, якія адключылі электрычнасць ды расцягнулі пад правадамі адмысловую сетку-батут на выпадак, калі мужчына не утрымаецца. Адзін з пажарных залез на слуп і спрабаваў угаварыць мужчыну злезці, але той не пагадзіўся.

Урэшце мужчына выбіўся з сілаў і ўпаў… на другую лінію электраперадач, што была ніжэй, на якіх яшчэ вісеў некаторы час, аднак зваліўся на «подушку» ад ратаўнікоў.

Медыкі не зафіксавалі сур’ёзных пашкоджанняў, канстатуючы толькі моцнае алкагольнае ап’яненне. Рэпарцёрам мужчына сказаў, што ў яго быў вельмі кепскі настрой, таму ён выпіваў адзін і потым залез на правады.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў