“Саўндтрэк” да паўстання Каліноўскага ў сталічнай філармоніі


У сённяшнім аглядзе падзеяў культуры – пра мелодыі паўстання 1863 года, канцэрт гуртоў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбель» у Вільні і французскі вечар у гарадзенскім клубе.

Юбілей Кастуся Каліноўскага і гадавіна паўстання – нагода не толькі для ўскладання кветак і дыскусіяў гісторыкаў у вузкім коле. Гэта і нагода ўбачыць тагачасных герояў на прыгожых і часам смешных французскіх гравюрах, а таксама паслухаць, што было «саўндтрэкам» да выбітных падзеяў. У сталічнай філармоніі гучала музыка ХІХ стагоддзя, якая магла натхняць самога Каліноўскага.

З нагоды 150-годдзя паўстання 1863-га і 175-годдзя з дня нараджэння яго кіраўніка ў малой зале філармоніі выступіў ансамбль салістаў «Класік-авангард», камерны мужчынскі хор «Унія» ды постфальклорны гурт «Страла». Творы, якія гучалі на канцэрце, – часцей за ўсё ананімныя. «Гэта не народныя творы, іх, безумоўна, стваралі прафесійныя людзі, проста, каб не пакідаць слядоў для паліцыі, іх ніхто не называў сваім імем», – тлумачыць рэжысёр Віктар Скарабагатаў. Менавіта яму, а яшчэ Уладзіміру Байдаву ды Ірыне Дубянецкай належыць ідэя сабраць гэтыя творы ў адно.

«Гэта музыка часоў перад паўстаннем, музыка самога паўстання – рамантычная, гераічная, урачыстая, радасная, баявая, і музыка рэфлексійная – пасля паўстання. Яна ўжо трагічная і таксама гераічная», – кажа аўтарка сцэнара імпрэзы Ірына Дубянецкая.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|9992{/movie}
Іншыя тэмы: 130-годдзе драматурга Францішка Аляхновіча, канцэрт беларускіх гуртоў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбель» у Вільні, юбілей харэаграфічнага ансамблю «Рунь» у Магілёве, французскі вечар у гарадзенскім клубе.

Адэля Дубавец, belsat.eu

https://youtu.be/_aBLNw4Z7Rs

Глядзі таксама
Каментары