Сірата палярная


https://youtu.be/im5HLaw7XPw
Паляўнічы з Аляскі праехаў тысячы кіламетраў з белым медзведзянём, каб выратаваць таго ад смерці.

Улады штату дазваляюць мясцовым жыхарам паляваць на белых мядзведзяў дзеля футра або мяса, але гэтым разам тут была хутчэй самаабарона. Паводле паляўнічага, ён вяртаўся з абыходу сілкоў, як на яго рушыла вялікая мядзведзіца. Забіўшы яе, ён зразумеў, што жывёліна бараніла сваё дзіця, якое схавалася непадалёк.
{movie}Сірата палярная|right|9988{/movie}
Паляўнічы прывёз яго ў Аляскі заалагічны парк, дзе медзведзянё спачатку адгадуюць – малое важыла толькі восем кілаграмаў, калі ў сваім узросце мусіць быць прынамсі ў два разы большае, і пазнаёмяць яшчэ з адным сіратою. Працаўнікі заапарку спадзяюцца, што гэткім чынам жывёліна не паспее прызвычаіцца да людзей і як змогуць выпусціць на волю ў наступным годзе.

Пакуль жа самы небяспечны палярны драпежнік ня разумее, што застаўся адзін і прымае за маму прапітаны ейным пахам ручнік, а паводзінамі хутчэй нагадвае малое кацяня.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары