Ці сталі б бараніць свае правы праз пратэст?


Як паказала сакавіцкае апытанне Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, больш за палову беларусаў незадаволеныя цяперашнімі ўмовамі жыцця і лічаць, што краіна развіваецца ў няправільным кірунку.

Што ж рабіць у гэткай сітуацыі? Не сакрэт, што ў апазіцыйных акцыях пратэсту грамадзяне расчараваліся ўжо даўно – пра гэта кажуць і вынікі апытання НІСЭПД: давер да апанентаў улады падае, а электарат чакае новай прапановы на палітычным полі краіны. Разам з тым ёсць прыклады ўдалай непалітычнай абароны сваіх правоў. Як гэта было з прадпрымальнікамі гандлёвага цэнтру «Сакрэт» або з гамельчукамі, якія абаранілі вуліцу ад чарговага ўшчыльнення.

{movie}Ці сталі б бараніць свае правы праз пратэст?|right|9987{/movie}

«Белсат» запытаў жыхароў Менску, ці сталі б яны бараніць свае правы шляхам пратэсту? Асаблівага энтузіязму ў рэспандэнтаў гэтае пытанне не выклікала – большасць нават не змагла ўявіць сабе сітуацыі, у якой магло б з’явіцца гэдак моцнае грамадскае незадаволенне.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў