«Белсату» трэці раз адмовілі ў акрэдытацыі


Тэлеканалу «Белсат» адмовілі ў акрэдытацыі ў Міністэрстве Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі заканадаўства, калі супрацоўнічалі з тэлеканалам.

Афіцыйная адмова ў акрэдытацыі Афіцыйная адмова ў акрэдытацыі “Белсату”Гэта ўжо трэцяя адмова уладаў Беларусі ў акрэдытацыі. Раней улады спасылаліся на іншыя фармальныя прычыны.

«Акрэдытаваць «Белсат» – гэта быў добры шанец для ўладаў Беларусі палепшыць адносіны з Захадам. Але гэтая адмова перакрэсліла ўсе апошнія намаганні ўладаў у гэтым кірунку», – зазначае дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Незалежныя беларускія журналісты, якія супрацоўнічаюць «Белсатам» неаднаразова атрымлівалі папярэджанні з боку ўладаў. Іх арыштоўвалі. Негледзячы на перашкоды незалежны тэлеканал будзе і надалей працаваць і яшчэ раз складзе дакументы на акрэдытацыю.

«Белсат» паўстаў у 2007 годзе. З-за адмовы ў акрэдытацыі галоўная сядзіба месціцца ў Варшаве.

ШВ, СП belsat.eu

Стужка навінаў