Французы ў Маскве... з блінчыкамі ды гарбатаю


Першымі пра Вэнсана Деміа і Джонатана Бельпэра распавялі блогеры. Прычым з каментаром: «хутчэй каштуйце бліны, пакуль паліцыя не замяла». Ведалі, што казалі, але гісторыя ўсё адно скончылася непрадказальна.

{movie}Вэнсан, Джонатан і іхныя блінчыкі|right|9986{/movie}

Джонатану – 28 гадоў, Вэнсану – 25. Два французскія вандроўнікі прыехалі ў Расею без плану дзеянняў і ведання мовы. Ідэя зарабляць грошы продажам блінчыкаў прыйшла спантанна і ажыццявілася з прыгодамі. Дакладней, гэта не зусім продаж. Вэнсан і Джонатан прапаноўваюць бліны з нутэлаю, трускаўкавым, абрыкосавым і малінавым сочывам і гарбатаю, не выстаўляючы кошту. Кожны можа аддзячыць, зыходзячы са сваёй шчодрасці.

Яны змайстравалі рухомую кухню з газаваю плітою і спачатку размясціліся проста на дварэ. Аднак ужо праз два дні да іх прыйшла асоба з муніцыпалітэту з лагічным расейскім пытаннем: «Дзе дазвол на гандаль?» Па шчаслівым выпадку ў сітуацыю ўмяшаўся кіраўнік Дэпартаменту культуры Масквы Сяргей Капкоў, і цяпер хлапцы могуць весці свой бізнес у маскоўскім садзе «Эрмітаж».

У першы дзень працы хлопцаў на новым месцы «Белсат» і пакаштаваў французскіх блінчыкаў ды паразмаўляў з Вэнсанам і Джонатанам.

Хлопцы размаўляюць з кліентамі адначасова на трох мовах. У асноўным – па-англійску, урыўкамі – па-расейску, з некаторымі – па-французску. За некалькі дзён яны сталі мясцоваю легендаю, пабывалі ў жывым эфіры расейскага ТБ і займелі ўласную фан-групу ў Фэйсбуку.

Аліна Радачынская, belsat.eu

Стужка навінаў