Вялікодныя святы


Каталікі пачалі ўшаноўваць пакуты і смерць Езуса Хрыста яшчэ ў пятніцу. Ва ўсім свеце прайшлі набажэнствы Крыжовага шляху. Каля паўмільёна вернікаў прыбылі ў Рым, каб разам з папам Францішкам узяць удзел ва ўрачыстай малітве.
{movie} Велікодныя святы (30.03.2013)|right|9984{/movie}
“Часам падаецца, што Бог не рэагуе на зло, як бы маўчыць. Але ён даў адказ. Ягоны адказ – гэта крыж Хрыста: словы любові, літасцівасці, прабачэння”. – казаў пантыфік

У Вялікую суботу, якую называюць днём цішыні, малітвы і бадзёрання, тысячы беларускіх вернікаў цягам усяго дня наведвалі касцёлы і капліцы.

У гэты дзень не служылі святой імшы. Паводле традыцыі Касцёлу, гэта мае сімвалізаваць смутак і пустэчу пасля смерці Хрыста. У бажніцах праходзілі адно малітоўныя набажэнствы. Самае галоўнае для вернікаў у чаканні свята – святая споведзь. Без яе не можа абысціся ніводны Вялікдзень.

І гэтаю радасцю вернікі будуць дзяліцца са сваймі блізкімі дома за святочным сталом. Таму сёння каталікі прыносілі ў касцёлы велікодныя стравы. Падчас адмысловага рытуалу ежу асвячаў святар.

Урачыстыя велікодныя літургіі ў Каталіцкім касцёле пачынаюцца ў суботу позна ўвечары. Завершаць іх працэсіі нядзельным золкам. У гэты час ува ўсім свеце знамянальна прагучыць доўгачаканае: Хрыстос уваскрос!

belsat.eu

Стужка навінаў