Пад паручыцельствам за палітвязняў сабралі тры тысячы подпісаў


“Гэта праява салідарнасці беларусаў з тымі людзьмі, што незаконна арыштаваныя і знаходзяцца ў зняволенні”, – кажа экс-кандыдат на прэзідэнта ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Паводле палітыка, агулам па краіне сабралі не менш як 3 тыс. подпісаў ад людзей, гатовых выступіць паручыцелямі арыштаваных за падзеі на Плошчы 19 снежня. “Я думаю, што такая праява салідарнасці ўразіць. Гэта адбываецца ўпершыню ў гісторыі краіны”, – падкрэсліў Рыгор Кастусёў.

Найбольш подпісаў сабралі ў Менску – каля 1,5 тыс. Прыкладна столькі ж – у абласных цэнтрах ды іншых гарадах. Паводле Крымінальнага Кодэксу, паручыцельства могуць даць дзве і больш асобы, якія раней не былі пад судом і “заслугоўваюць даверу”. У выпадку парушэння абавязацельстваў выпушчаным на волю грамадзянінам паручыцеляў могуць аштрафаваць на 100–500 баз. вел. (3,5–17,5 млн руб.).

belsat.eu

Стужка навінаў