Пхеньян абвяшчае вайну, але наўрад ці распачне яе


Сёння зранку Цэнтральнае паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва паведаміла, што з гэтага часу “ўсе пытанні паміж дзвюма Карэямі будуць развязвацца згодна з умовамі ваеннага часу”. Учора Кім Чэн Ын падпісаў загад аб прывядзенні ракетных войскаў у поўную баявую гатовасць, а яшчэ раней паведамлялася аб рыхтаванні ракетнага ўдару па мацерыковай частцы ЗША.

{movie}Абвяшчэнне вайны|right|9977{/movie}

На галоўнай плошчы паўночнакарэйскай сталіцы ў той жа момант сабраўся 110-тысячны мітынг дзеля падтрымання “маланкавага ўдару па прадажных імперыялістах”. Жаўнеры ды цывільныя абяцалі аддаць свае жыцці на алтар агульнай перамогі ды абяцалі падтрымліваць любы крок вялікага лідара Кім Чэн Ына.

Гэткі, здавалася б, моцны крок мала што зменіць у дачыненнях паміж Сеулам і Пхеньянам. Дэ-факта вайна не сканчалася з 1950 года: у 1953-м падпісалі перамір’е, а не мірную дамову.

Вайсковыя эксперты падкрэсліваюць, што Паўночная Карэя не мае шанцаў перамагчы ў тэарэтычным канфлікце. Неспакойныя паводзіны Пхеньяну надакучылі нават Кітаю, і разлічваць на падтрыманне Пекіну не варта. А войскі Паўднёвай Карэі, хоць і меншыя ў колькасці жаўнераў, аднак, як мінімум, не саступаюць паводле ўзроўню ўзбраення і могуць спадзявацца на ЗША, а магчыма, і Японію.

{movie}Аляксандр Алесін: верагодансць вайны 10%|right|9976{/movie}

Да імавернага ядравага ўдару па “імперыялістах” вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін ставіцца са скептыцызмам: “Пхеньян мадыфікаваў старыя савецкія ракеты. Яны могуць ляцець далей, аднак дакладнасць ад гэтага толькі пагоршылася. Дальнасць гэтых ракетаў – 500–700 кіламетраў. Яны нясуць фугасныя боегалоўкі, могуць несці таксама хімічныя і біялагічныя. Я думаю, што маленькіх атамных боегаловак, якія можна паставіць на гэтыя ракеты, у іх няма, – гэта вельмі сур’ёзныя тэхналогіі. Паўднёвая Карэя кажа толькі пра тысячу ракетаў у Паўночнай Карэі. Прычым 700 з іх – ракет ы малой дальнасці ды 300 – да сярэдняй дальнасці”.

Паводле спадара Алесіна, верагоднасць збройнага канфлікту не большая за 10 %. Праўда, гісторыя ведае даводлі прыкладаў, калі ні адзін бок не хацеў канфлікту, аднак кроў пралілася.

Натуральна, што не варта чакаць атакі і з боку Сеулу. Нягледзячы на прапагандысцкія словы аб неабходнасці яднання краіны, гэткі працэс не патрэбны ніводнаму з бакоў. Пхеньян сабе гэтага не дазволіць з прычынаў ідэалагічных, а Паўднёвая Карэя не палае энтузіязмам адкормліваць і адбудоўваць у выпадку аб’яднання цэлую краіну.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў