Уладзімір Някляеў раскрывае сакрэты павышэння ўласнага рэйтынгу


https://youtu.be/Ewgr-UTla40
Лідар кампаніі “Гавары праўду!” – адзіны з апазіцыянераў, чыйны рэйтынг апошнім часам хоць нязначна, але падрос. Пра гэта – “Гарачы каментар”.

Рэйтынгі апазіцыйных структураў за 3 месяцы панізіліся: сёння апазіцыйным палітычным партыям давяраюць толькі 13,1 % апытаных, а не давяраюць – 60,9 % (у снежні было 20 % супраць 55,8 %). Пра гэта сведчаць звесткі апытання Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Вільня, Літва), праведзенага ў сакавіку (апыталі 1513 асобаў, памылка рэпрэзентацыйнасці не перавышае 3 %).

Як паведамляе НІСЭПД, рэйтынг Уладзіміра Някляева вырас да 5,1 % (у снежні ён склаў 4,6 %), Андрэя Саннікава – знізіўся да 2,8 % (у снежні – 4,8 %). Электаральны рэйтынг Аляксандра Мілінкевіча ў сакавіку склаў 2,8 %.

“Пяць з лішнім адсоткаў – той адсотак, які дае мажлівасць палітычнай партыі мець месца ў парламенце, але суцяшэнне не надта вызначальнае, бо калі б паміж 5 і 1 не было коскі – была б зусім іншая справа”, – гаворыць Уладзімір Някляеў.

Пры гэтым ён выказвае меркаванне, што беларусам збольшага ўсё адно, хто ўзначаліць апазіцыю: ён, лідар руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч ці нехта іншы: “Людзям трэба прапанаваць ні “некага замест Лукашэнкі”, а “нешта замест Лукашэнкі”. Выходзіць на палітычныя праблемы трэба менавіта праз сацыяльныя. Гэта і намагаецца рабіць “Гавары праўду!”, дзякуючы чаму, паводле палітыка, рэйтынг кампаніі не падае.
{movie}Уладзімір Някляеў у “Гарачым каментары”|right|9958{/movie}
Яшчэ адно недапрацаванне апазіцыі (апроч правалу аб’яднання) – адсутнасць плану дзеянняў у выпадку сыходу з пасады Аляксандра Лукашэнкі. Госць “Гарачага каментара” пералічвае 3 варыянты захопу ўлады: наменклатураю, звязанаю з Крамлём, сілавымі структурамі ды апазіцыяй.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары