Эратычны мюзікл: бестселер “50 адценняў шэрага” цяпер на сцэне


Сёння ў аглядзе падзеяў культуры – мюзікл паводле рамана “50 адценняў шэрага”, танцавальныя перформансы на вуліцах Менску ў межах праекту «Куфар_пластылін», самая суб’ектыўная літаратурная прэмія – «Кнізе пра нішто».

Героі эратычнага бестселеру цяпер танчаць і спяваюць. На Бродўэі паставілі парадыйны мюзікл паводле нашумелага раману “50 адценняў шэрага” брытанкі І. Л. Джэймз. Сцэнар мюзіклу паўстаў цягам усяго 2-ух тыдняў. Аўтар – прадзюсар Тым Флээрці, які ўжо 10 гадоў ставіць Бродўэйскія шоу. Ён кажа, што эратычныя матывы і адносная прастата сюжэту “Адценняў шэрага” – удзячны матэрыял для мюзіклу.
{movie}Агляд падзеяў культуры (29.03.2013)|right|9959{/movie}
ТЫМ ФЛЭЭРЦІ, ПРАДЗЮСАР:
“Вы бераце штосьці, што ў кнізе магло б быць ілюстрацыяй, і робіце з гэтага камічнае шоу. І я мяркую, што трэба браць адтуль усё сенсацыйнае. Тады гэта весела, і кожны можа стаць аб’ектам жарту”.

Для яшчэ больш выразнага камічнага эфекту ў музычным суправаджэнні пастаноўкі выкарысталі песні поп-зорак, напрыклад, Бэёнсэ . Аўтары прызнаюць, што шоу найхутчэй не з тых, якія будуць ставіцца дзесяцігоддзямі, аднак білеты на найбліжэйшыя спектаклі разышліся як гарачыя піражкі зімою.
belsat.eu

Стужка навінаў