«Не любіш Пуціна? То прэч з Расеі»


У Краснадары прыхільнікі «Единой России» правялі пікет пад назваю «Рукі прэч ад Пуціна» каля офісу апазіцыйнай партыі «Яблоко».

Удзельнікі акцыі, збольшага – людзі паважнага веку, скіравалі сваю агрэсію на чалавека ў машыне з налепкаю «Пуціну – не». Пікетоўшчыкі ўбачылі ў ім здрадцу Расеі ды амерыканскага агента. Некаторыя нясмела прапаноўвалі перавярнуць аўта, аднак далей за груканне па даху машыны справа не пайшла.

{movie}Відэа карыстальніка Soc Sprav|right|9956{/movie}

Гэткія пікеты невядомыя арганізатары ладзяць рэгулярна. Некалькі дзясяткаў людзей сталага веку збіраюцца пад офісам апазіцыйнай партыі ды заклікаюць «здраднікаў» пакінуць краіну.

Падрабязнасці – у аматарскім відэа.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў