Дзень з беларускімі сталкерамі


Колькі б не змагаліся ўлады Беларусі з дыгерамі ды сталкерамі, іх усё роўна цягне ў закінутыя фабрыкі, былыя вайсковыя гарнізоны ці падземныя тунэлі. Каго і навошта ў Беларусі цягне на закрытыя аб’екты? Глядзіце ў праграме «Рэпартэр».

{movie}Дзень з беларускімі сталкерамі|right|9955{/movie}

Паводле заканадаўства, пранікненне на закрытыя закінутыя аб’екты можа кваліфікавацца як дробнае хуліганства. Але калі аб’ект не ахоўваецца – то і адказнасці няма. Тым не менш ёсць іншая рызыка – рызыка сваім здароўем, а часам – нават жыццём.

«Нават у Менску ёсць бункеры. Ля Нямігі, напрыклад. Можна туды залезці, але лепш гэтага не рабіць. Што там? Упраўленне вонкавай выведкі», – распавядае адзін з людзей, што называюць сябе сталкерамі.

«Шмат хто стараецца нікуды не лезці, сядзець ціха дома. А я – наадварот, люблю шмат адрэналіну, рызыку. А часам проста цікава зайсці туды, дзе нікога не было, залезці вышэй і паглядзець зверху на сусвет», – распавядае пра сваё захапленне Сяргей Шунтаў.

Хто такія беларускія сталкеры? Глядзіце у сюжэце праграмы «Рэпартэр».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў