Індэкс велікоднага стала (інфаграфіка)


«Белсат» ацаніў кошык самых галоўных святочных страваў.

Каб спячы велікодны куліч, беларускім гаспадарам давядзецца выкласці як мінімум Br 47 720. Мы параўналі кошты прадуктаў на Камароўскім рынку і ў трох сталічных супермаркетах.

Тлустым шрыфтам пазначылі самыя нізкія кошты:

Назва прадукту

«Рублёўскі»

«Карона»

«Суседзі»

Камароўскі рынак

Мука пшанічная найвышэйшага гатунку, 1 кг

6 000–6 050

4 800–13 600

6 050

4 950–6 500

Дрожджы, пачак

4 850

4 850

4 850

3 500 (сухія)

Малако, 2,5 %, 1 л

6 400–10 100

7 600–10 100

5 650–9 250

5 350–7 400

Вяршковае масла, пачак 180–200 г

10 850–22 050

10 900–14 550

9 900-12 600

8 200–14 950

Цукар, 1 кг

8 000

8 000

8 000

8 000

Яйкі курыныя,

10 штук

8 900–13 050

12 600–15 200

13 250–14 450

10 650–14 500

Тварог, 9 %

7 250–12 350

(300 г)

5 700 (200 г), 13 300 (365 г)

29 400 (1 кг)

6 400 (200 г)

13 350 (365 г)

15 700–29 400

(1 кг)

Разынкі

5 900

(100 г)

33 500–43 300

(1 кг)

11 100–12 250 (200 г)

25 000–80 000

(1 кг)

Цынамон, 15–20 г

4 850–7 050

3 700–14 200

3 700

3 000

Мяса, 1 кг

87 100

(Бужаніна)

127 150

(Шэйка па-вясковаму)

95 300

(Бужаніна)

99 500

(Бужаніна)

Хрэн сталовы,

160 г

6 450–8 650

6 250–10 050

6 150–7 500

5 200–7 800

Для аднаго з найбольш распаўсюджаных рэцэптаў велікоднага куліча неабходна: 1,5 кг мукі, 400 г вяршковага масла, 1,5 шклянкі малака, 8 яек, 500 г цукру, 2 пачкі дрожджаў, шклянка разынак ці іншага звару.

Для нашага індэксу мы абралі самыя танныя прадукты, якія знайшлі ў супермаркетах і на Камароўцы.

1,5 кг мукі па Br 4800 за кілаграм у «Кароне» абыдзецца Br 7 200. Вяршковае масла, малако, дрожджы найтанней можна купіць на Камароўцы. За неабходную паводле рэцэпту колькасць гэтых прадуктаў трэба заплаціць Br 16 400, Br 2000 і 7000 адпаведна. Таксама на Камароўцы лепей набыць разынкі: тут можна знайсці сухі вінаград розных памераў, колераў і з розных краінаў. Шклянка (155 г) самых танных разынак будзе каштаваць каля Br 4000. Па яйкі эканомным гаспадарам раім выправіцца ў «Рублёўскі»: тут яны каштуюць Br 8 900 за дзясатак. Адпаведна гэтаму кошту 8 яек – Br 7 120. Кошт на цукар-пясок супаў ува ўсіх даследаваных намі гандлёвых кропках: Br 8000 за кілаграм. Адпаведна неабходныя для куліча паўкілаграма цукру каштуюць Br 4000. Складаем атрыманыя сумы – Br 47 720.

Для тварожнага куліча тым, хто хоча зэканоміць, на Камароўцы раім купіць 1 кг тварагу за Br 15 700, пачак (200 г) вяршковага масла па Br 8 200, малако (400 мл пры кошце Br 5 350 каштуе 2 140 руб.), 100 г разынак (Br 2 500). 5 яек для куліча ў краме «Рублёўскі» абыдуцца Br 4 450. 200 г цукру = Br 1 600 пры кошце Br 8 000 за кілаграм. Агулам на святочны куліч давядзецца выкласці Br 34 590.

Калі да велікоднага стала вы любіце падаць мяса, раім бужаніну. Самы нізкі кошт мы знайшлі ў «Рублёўскім» – Br 87 100. Да вэнджанага мяса выдатна пасуе сталовы хрэн. Найтаннейшы на Камароўскім рынку – па Br 5 200 за слоічак 160 грамаў.

Аліна Каранкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў