Пасля выбуху: Жыхароў пацярпелага дому не пускаюць у кватэры


https://youtu.be/z8Mbd5I6ZYs
На 28 сакавіка было запланаванае засяленне ў кватэры жыхароў дому № 85 на вуліцы Пляханава ў Менску, які пацярпеў ад выбуху каля месяца таму. Аднак камунальнікі яшчэ не паспелі правесці капітальнага рамонту ў пашкоджаных памяшканняў.

Як патлумачыў начальнік ЖРЭА Ленінскага раёну Менску Аляксей Каралькоў, у пад’ездзе заканчваюцца працы наладавання газавай гаспадаркі, ідзе адштукаванне адноўленага жылля.

{movie}Дом пасля выбуху|right|9953{/movie}

Начальнік ЖРЭА паказаў кватэру на дзявятым паверсе, у якой здарыўся выбух. Тут пакуль голыя сцены, якія выдзяляюцца свежаю цаглянаю кладкаю, падлогу яшчэ не паклалі.

«Усяго гэтага наагул не было, – абводзіць рукамі пакой Каралькоў. – Сцены, столь – усё аднавілі».

Вядома, што ў найбольш пацярпелыя ад выбуху і тушэння пажару кватэры на 8–9 паверхах іхныя гаспадары заселяцца не раней чымся праз месяц – тут вядзецца капітальны рамонт.

«Праз нашую кватэру пажарныя рукавы цягнулі, – распавядае Аляксандр Рабінскі, адзін з жыхароў пацярпелага пад’езду, – вокны былі адчыненыя, і паветранымі завіхрэннямі сажу сюды гнала. Абяцаюць усё гэта зліквідаваць – у гэтым плане ў мяне пакуль пытанняў няма. Адзінае, чаго паўмесяца не магу дабіцца, – каб з гарышча прыбралі ўцяпляльнік. Ён увесь набрыняў вадою, і ў нас з суседкаю з гэтай прычыны столь мокрая».

М.Л., паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары