Ноў-хаў: музыкаў спусцілі пад зямлю, каб весялілі шахцёраў


У дзейным рудніку расейскага Нарыльску гарнякам зладзілі культурную акцыю – у шахце адбылася музычная імпрэза.

Канцэртнаю пляцоўкаю паслужыў гэтак званы «вакзал», дзе гарнякі чакаюць адмысловага транспарту для далейшага спуску на працоўныя месцы або для ўздыму на паверхню. Для іх перад пачаткам працоўнай змены выступіў музычны студэнцкі ансамбль “Сфарцанда”. Трыа ў працоўных касках “Нарыльскага нікелю” выканала папуры з лёгкіх і вядомых мелодыяў.

{movie}Канцэрт у расескай шахце|right|9952{/movie}

“Хваляванне было больш ад таго, як людзі адрэагуюць на гэта ўсё, бо яны тут працуюць, выходзяць з ліфту, а тут такія музыкі сядзяць граюць. Вось ад гэтага, напэўна, было больш хвалявання”, – кажа ўдзельніца гурта Кацярына Зайцава.

Імпрэза – частка акцыі “PROMART”, мэта якой – стварэнне станоўчых уражанняў і добрага настрою працаўнікоў шахты. Дарэчы, назва праекту – абрэвіятура з англійскіх словаў “прамысловасць”, “прасоўванне” і “мастацтва”.

“Цяпер настрой вельмі добры. Гэта стымулюе да працы і падбадзёрвае нас, бо вакол усе наладаваныя праблемамі. А тут ёсць магчымасць падбадзёрыцца”, – падзяліўся сваймі ўражаннямі інжынер Алег Качын.

Акцыі-культхвілінкі для працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў «Нарнікелю» будуць ладзіцца і надалей: іх чакаюць канцэрты, выставы, музейныя экспазіцыі.



Руднік, у якім прайшоў канцэрт, – самы вялікі ў Расеі: даўжыня яго падземных выпрацовак перавышае даўжыню Маскоўскага метрапалітэну.
Тут здабываюць значную частку руды для металургічных прадпрыемстваў кампаніі «Нарыльскі нікель».

АЛ, АК, belsat.eu

Стужка навінаў