Магілёўская версія "Гамлета" "бліснула" адважнымі строямі


У Магілёве ўчорашні Міжнародны дзень тэатру адзначылі з размахам – урачыстым закрыццём 8-га міжнароднага тэатральнага форуму “Март-кантакт”. Галоўныя ўзнагароды дасталіся гаспадарам імпрэзы.

Ґран-пры конкурсу атрымала класіка ў новым апрацаванні – спектакль “Гамлет” Магілёўскага абласнога тэатру лялек. А адмысловы дыплом “За яркі дэбют” атрымала акторка Кацярына Ергулевіч за ролю Кацярыны Першай у спектаклі “Шут Балакіраў, або Прыдворная камедыя” Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|9937{/movie}

Найлепшым маладым акторам зрабіўся Анатоль Бараннік, што іграе ў Берасцейскім тэатры драмы. У намінацыі “За арыгінальнасць сцэнічнай мовы” перамаглі тэатралы з Ерэвану са спектаклем “Палёт над горадам”. А вось дыпломы за найлепшую рэжысёрскую працу і за найлепшую гульню маладой акторкі паедуць у Санкт-Пецярбург.

Свята тэатру “Март-кантакт” праходзіла ў Магілёве з 21-га сакавіка, госці імпрэзы пабачылі шмат спектакляў у выкананні нашых і замежных артыстаў, у тым ліку і выступы пад адкрытым небам.

Іншыя тэмы: музычны партал experty.by раздаў узнагароды. Парк рэлігіі, што ў Аргентыне, чакае прытоку наведнікаў.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў