Раман Якаўлеўскі ў “Гарачым каментары”


“У 1937 годзе ўсё таксама было паводле закону”, – каментуе палітычны аглядальнік словы Анатоля Куляшова, які сцвярджае, што дзеянні працаўнікоў унутраных справаў дакладна адпавядалі закону.

“Калі мы кажам “законна, не законна”, то ў 37 годзе, калі былі рэпрэсіі, там усё паводле закону было. Але ж яны не адпавядалі сусветнай міравой практыцы. Гэта можна назваць: “Знайдзі дзесяць адрозненняў сучаснай Беларусі ад Савецкага Саюзу. Таму я лічу цалкам магчымым, што кандыдаты атрымаюць поўныя тэрміны, якія ім пагражаюць”, – дадаў спадар Якаўлеўскі.

Магчыма, міністр унутраных справаў проста не ведае сапраўднага стану рэчаў, кажа Раман Якаўлеўскі. “У гэтым выпадку Куляшоў можа і не хлусіць. Чаму? Таму, што акрамя МУС у нас ёсць шмат іншых структураў, якія могуць выконваць такія загады”.

belsat.eu

Стужка навінаў