Эксперты абралі найлепшых музыкаў Беларусі (абноўлена)


Сярод трыумфатараў – толькі два прадстаўнікі старэйшага музычнага пакалення: Зміцер Вайцюшкевіч і гурт «Палац».

Супольнасць музычных адмыслоўцаў «Experty.by» вылучыла найбольш удалыя леташнія альбомы.

{movie}Зміцер Вайцюшкевіч выконвае песню з альбому “Ваячак” (відэа – Alex Zhernosek)|right|9927{/movie}

Адразу ў дзвюх намінацыях перамог Зміцер Вайцюшкевіч. Ягоны апошні альбом «Ваячак» стаўся альбомам года, а таксама найлепшым беларускамоўным альбомам. Вайцюшкевіч падзякаваў за ўганараванне і пажадаў як сабе, так і іншым забароненым беларускім музыкам магчымасці як мага хутчэй вольна выступаць у краіне.

{movie}Бескаравайны: Мусіць быць канкурэнцыя паміж старым і новым|right|9931{/movie}

Званне дэбютнага альбому года заваяваў «Random Mood Jukebox» ад гурта «Clover Club». Зборнік «Кола грукатала» ад «Палацу» адзначылі як найлепшы фолк-альбом 2012 года. Лаўры найлепшага рок-альбому здабыў «Не існуе» ад «Akute».

{movie}”Палац” – “Кола грукатала” (відэа – Vitali Rachkouski)|right|9928{/movie}

Гэтым разам не ўручалі ўзнагарода ў намінацыі «Найлепшы поп-альбом». Не было і найлепшага рэкард-лэйблу. Кіраўнік праекту «Experty.by» Зміцер Бескаравайны патлумачыў, што цяпер каля 70 % альбомаў запісаныя не на дыскі, а прэзентаваныя ў якасці інтэрнэт-рэлізаў, таму знікла неабходнасць захоўваць гэткую намінацыю.

{movie} “Akute” – “Шчасце” (відэа – vitebsk4me)|right|9930{/movie}

Экстравагантны гурт «Срэбранае вяселле» і іхны альбом «Laterna Magica» захапілі сэрцы айчынных экспертаў, а таксама інтэрнэт-карыстальнікаў, ад якіх яны атрымалі прызы. Замежныя ж эксперты – музычныя крытыкі з Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі – сышліся на рэлізе «Хмелева Project» ад «ДахаБраха» & «Port Mone».

{movie}Ролік ад гурта “Clover Club” (відэа – ZhargonZharsky)|right|9929{/movie}

Літоўскі музычны эксперт Караліс Вішняўскас прызнаўся, што прыемна здзіўлены ўзроўнем сучаснай беларускай музыкі. «Праз абставіны, якія існуюць у краіне, я чакаў цяжкой музыкі ды року, а атрымалася, што ў Беларусі робіцца шмат добрай музыкі самых разнастайных кірункаў», − падзяліўся ўражаннямі Вішняўскас.

Сёлета эксперты разгледзелі 67 альбомаў беларускіх аўтараў – гэта рэкордная колькасць за 5 гадоў уручэння прэміі.

Настасся Яўмен, belsat.eu

Стужка навінаў