Прыцуды моды


Непрадказальны свет моды пастаянна патрабуе новыя ідэалы прыгажосці. Апошнім часам асаблівую папулярнасць набылі мадэлі-андрагіны – хлопцы ці дзяўчаты, чый пол цяжка вызначыць з першага позірку. 20-гадовы Александр Ханін – першая мадэль-андрагін у Беларусі, стаўся героем сюжэту ў праграме “Рэпартэр“.

{movie}”Рэпартэр”: Прыцуды моды|right|9925{/movie}

З дзяцінства Алякснадр марыў стаць знакамітым, праўда першапачаткова звязваў сваю будучыню з прафесіяй пластычнага хірурга, і ніякіх планаў адносна кар’еры мадэлі не меў. Аднак цягам часу хлопчык стаў заўважаць за сабой схільнасці да пазіравання, яму падабался перапранацца ў розныя нарады, у тым ліку жаночыя сукенкі. Цікавы твар Аляксандра і ягоная фотагенічнасць прывела хлопца ў свет моды. Фатографы і дызайнеры аддаюць перавагу менавіта жаночаму вобразу Аляксандра: яму робяць макіяж, прычоску, пераапранаюць у жаночае адзенне.

Асоба Александра частей выклікае непаразуменне, часам ён сутыкаецца з агрэсіяй. Нават у працаўнікоў сферы моды Саша не выклікае сімпатыяў. Круг зносінаў хлопца з большага складаюць бацькі і ягоная дзяўчына.

Бацькі Александра – бізнсоўцы, тата – былы вайсковец. Яны з разуменнем ставяцца да заняткаў сына, але лічаць, што на Беларусі ў бліжэйшы час гэта не перспектыўна. Александр не будуе доўгатэрміновых планаў у галіне моды. У будучыні ён збіраецца вернуцца да звычайнага жыцця – падстрыгчы валасы ды пераапрануцца ў касцюм.

А.Л.,belsat.eu

Стужка навінаў