Японскія акторы кабукі выйшлі на парад


Агляд падзеяў культуры.

27-га сакавіка ўва ўсім свеце адзначаюць Дзень тэатру. 52 гады таму яго заснаваў Міжнародны інстытут тэатру, каб паспрыяць супрацы рэжысёраў, актораў і драматургаў з розных краінаў.

У Токё з гэтай нагоды прайшоў парад актораў кабукі. Улюбёнцаў публікі сустракалі каля 20 тысячаў чалавек, стаўшы ў шэрагі абапал дарогі. Такі парад – рэдкая магчымасць нажыва пабачыць фаварытаў сцэны тэатру кабукі, які ёсць нацыянальным гонарам Японіі. Гэты від мастацтва істотна адрозніваецца ад тэатру, звыклага нам – і даўжэйшаю працягласцю спектакляў, і тым, што да сёння ў кабукі традыцыйна выступаюць толькі мужчыны.Дадатковаю нагодаю да параду, апроч Дня тэатру, стала адкрыццё знакамітага тэатру ў цэнтральным квартале Токё.

{movie}Агляд культуры|right|9915{/movie}

Іншыя тэмы: У расейскім тэатры “Бальшой” рыхтуюцца да прэм’еры балету Ігара Стравінскага “Вясна свяшчэнная”. Агляд стужак, што выходзяць у пракат. Найбуйнейшаю на свеце прэміяй у галіне дзіцячай літаратуры ўганаравалі аргентынку Ісоль. У Менску прэзентавалі пераклады чэшскіх пісьменнікаў.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў