Кітайскі гіт: Замежнік з Ўэльсу спявае песні часоў Маў Цзэ Дуна


Брытанец Іян Інґліс за адну ноч стаў знакамітасцю Кітаю. Ягоны выступ на папулярным тэлевізійным шоу «Кітай мае талент» трапіў у паўфінал і прыцягнуў мільярдную аўдыторыю.

Былы выкладчык універсітэту, Іян з’явіўся на конкурсы, апрануты ў форму Народна-вызваленчай арміі, распяваючы камуністычныя рэвалюцыйныя гімны на кітайскай мове.

{movie}Кітайскія гіты ў Уэльскім выкананні|right|9914{/movie}

«Я даведаўся пра гэтыя песні выпадкова. Вядома ж, я чуў, што яны існавалі ў Савецкім Саюзе ды іншых усходнееўрапейскіх краінах, але са словамі ды музыкаю я пазнаёміўся менавіта ў Кітаі. Ведаеце, у іх захапляльная мелодыя і простыя словы, каб людзі спявалі іх. Я вывучыў адну дзеля весялосці. Мне падалося, гэта добры шлях для паляпшэння моўных навыкаў», – распавядае Іян.

Праз год пасля першай вандроўкі ў Кітай ён вярнуўся ў краіну да любай жанчыны, на якой пасля ажаніўся. З таго ж года ён пачаў браць удзел у розных спявацкіх конкурсах, выконваючы кітайскія рэвалюцыйныя кампазіцыі часоў Маў Цзэ Дуна.

«Цяпер няшмат кітайцаў спяваюць гэтыя песні. Яны нешта кшталту віду мастацтва, які вымірае, і я паспрабаваў іх адрадзіць. Мне падаецца, людзям гэта спадабалася», – мяркуе Іян.

На жаль, у фінал спявак не трапіў – ён тлумачыць гэта цэнзураю з боку кіроўнай камуністычнай партыі, аднак зорная кар’ера 34-гадовага брытанца працягваецца.

А.Л., belsat.eu

Стужка навінаў