Пасля «Хавіера» ўсё ж такі будзе моцная паводка


Запасы снегу ў басейне Сожа на 50–60 % большыя за норму, Прыпяці – на 20–30 %.

Берасцейская і Гомельская вобласці традыцыйна першымі сталі ахвярамі вады. Падтопленыя падворкі ў Столінскім, Петрыкаўскім, Жыткавіцкім і Мазырскім раёнах.

Прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў распавёў «Белсату», што ўзровень вады пачне інтэнсіўна ўздымацца 1 красавіка. Віною таму – тры цыклоны, якія апошнім часам прайшлі па Гомельшчыне. Самую вялікую небяспеку нясе Прыпяць, пазней «уключацца» Дняпро і Сож.

У Менскай вобласці разлівы прагназуюць у Барысаўскім, Бярэзінскім і Стаўбцоўскім раёнах. У Гарадзенскай вобласці пад пагрозаю можа аказацца Мастоўшчына.

1234

Якія раёны найчасцей пакутуюць ад паводкі?

Берасцейская вобласць: Берасцейскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі.

Віцебская вобласць: Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Лепельскі, Полацкі.



Гарадзенская вобласць
: Мастоўскі раён.

Гомельская вобласць: Жыткавіцкі, Мазырскі, Петрыкаўскі раёны.

Менская вобласць: Барысаўскі, Бярэзінскі, Стаўбцоўскі раёны.

Магілёўская вобласць: Бабруйскі, Кіраўскі раёны.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў