Яўген Ворсін: Для нас няма значэння, аб чым гавораць еўрапарламентарыі


Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Менску ў 2014 годзе.

Аб гэтым старшыня Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь заявіў на цырымоніі падпісання кантракту з міжнародным агенцтвам спартовага маркетынгу “Infront Sport & Media”.

Дырэктар агенцтва Бруна Марці падкрэсліў, што з “падпісаннем кантракту супраца з Міжнароднай федэрацыяй хакею пераходзіць на новы ўзровень”.

Ён таксама адзначыў, што арганізацыя чэмпіянату свету была не выпадкова давераная Беларусі. Паводле Марці, беларускі бок цягам трох гадоў рыхтавання да чэмпіянату зрабіла аграмадную працу. Паміж іншага ён адзначыў увядзенне ў эксплуатацыю галоўнай лядовай пляцоўкі: “Менск-Арэна”. “Гэта дае ўпэўненасць у тым, што чэмпіянат свету будзе праводзіцца на самым высокім узроўні”, – адзначыў дырэктар “Infront Sport & Media”.

Адказваючы на пытанне наконт пераносу месца правядзення чэмпіянату ў іншую краіну, Бруна Марці запэўніў: “Міжнародная федэрацыя хакею гарантуе, што чэмпіянат 2014 года пройдзе ў сталіцы Беларусі. Няма ніякіх прычынаў, каб гэтае права ў Беларусі адабралі”.
Яўген Ворсін, старшыня Беларускай федэрацыі хакею, дадаў, што “кожны мусіць займацца сваёй справаю. Для нас няма ніякага значэння, пра што кажуць еўрапарламентарыі. Мы ведаем, што чэмпіянат свету пройдзе, і пройдзе паспяхова, у нас у Менску ў 2014 годзе”.

belsat.eu
https://youtu.be/vHcn75mcj-U

Глядзі таксама
Каментары