Заробкі за мяжою. Каго ратуем – сябе або сістэму?


https://youtu.be/lRmgjyy8G_Y
Улады краіны сцвярджаюць, што ў Беларусь на жыхарства прыязджае больш людзей, чымся выязджае. Аднак альтэрнатыўныя падлікі даводзяць: афіцыйныя звесткі – недакладныя. Якія наступствы мае для краіны эміграцыя жыхароў?

Палітолаг Андрэй Елісееў адзначыў: у Беларусі існуе недасканалы ўлік эмігрантаў, бо не ўсе людзі ідуць у мясцовыя аддзелы грамадзянства і міграцыі ды просяць даць ім дазвол на выбыццё. Шмат з тых, хто выехаў за мяжу паводле кароткачасовых візаў і застаў там жыць, па-ранейшаму існуюць у беларускай статыстыцы як жыхары Беларусі.
{movie}”Размова Жбанкова”: Елісееў пра эміграцыю |right|9910{/movie}
Неадпаведнасць афіцыйных падлікаў мігрантаў можна спраўдзіць, паводле адмыслоўца, на падставе звестак перапісаў насельніцтва тых краінаў, куды найчасцей эмігруюць беларусы. Гэтак, было заўважана, што ў ЗША і Канаду выехалі на дзясяткі тысяч беларусаў больш, чымся гэта занатавана ў афіцыйнай статыстыцы, а ў выпадку Ізраілю гэтае разыходжанне сягае нават больш 100 тыс. асобаў.

Мы губляем чалавечы капітал – тых людзей, якія б маглі паспрыяць пераўтварэнням у дзяржаве ды той доўгачаканай мадэрнізацыі, пра якую столькі гавораць, у тым ліку і ўлады Беларусі”, – зазначае эксперт.

Міграцыйныя працэсы не ўдасца рэгуляваць, на думку палітолага, зачыніўшы межы, бо цяпер такія метады не практыкуюцца. Трэба ствараць эканамічныя стымулы для ўтрымання адмыслоўцаў пэўных галінаў. Выезд беларусаў за мяжу змяншае ў краіне беспрацоўе, сацыяльную напругу і ўзровень беднасці, бо эмігранты перасылаюць грошы сваім сем’ям, дадаў знаўца. Але праз тое, што колькасць працаздольных людзей у Беларусі з кожным годам памяншаецца, больш выразным становіцца праблема дэфіцыту працоўных кадраў.

Мы бачым, што ёсць дэфіцыт медычных працаўнікоў, а медыцына – гэта далікатная сфера жыцця грамадства. Дзяржава мусіць рабіць больш захадаў, каб утрымаць прынамсі адмыслоўцаў-медыкаў”, – падкрэсліў спадар Елісееў. Улады дзяржавы не заўважаюць праблемы, бо яе няма ў афіцыйных звестках, але з кожным годам яна становіцца ўсё больш сур’ёзнаю.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары