Мадэрнізавалі-мадэрнізіравалі ды не вымадэрнізавалі


Працаўнікі заводу «Магілёўхімвалакно» выказалі незадаволенасць нізкімі заробкамі ў калектыўным лісце да прэзідэнта. Гэткі рашучы крок быў выкліканы абыякавасцю з боку мясцовага кіраўніцтва. Прафсаюзны камітэт упэўнены – прычынаў для скаргі няма, бо сярэдні заробак на прадпрыемстве адпавядае норме па вобласці. Між тым, найбольш актыўныя пратэстоўцы сцвярджаюць, што пасля звароту ў прафсаюз на іх пачаўся ціск.

Пра тое, што сітуацыя на прадпрыемстве пагоршылася, кажуць працаўнікі і іншых падраздзяленняў. «Хімвалакно» будзе змяншацца ў памерах, аб’ёмах вытворчасці і гэтак далей. Я не памятаю часоў, каб у нас была добрая сітуацыя. “У нас увесь час нешта кепска. Нам не стае грошай”, – зазначае адзін з інжынераў. Цяпер заробак шараговага працаўніка складае Br 2 млн 400 тыс. замест ранейшых чатырох.

На сённяшні момант страты «Хімавалакна» складаюць мільярды долараў. Пагаршэнне сітуацыі назіраецца з 2008 года – акурат калі пачалася дзяржаўнага праграма мадэрнізацыі прадпрыемства. Менавіта з гэтай нагоды цягам трох гадоў афіцыйныя ўлады збіраюцца выдзеліць заводу яшчэ $ 276,5 млн.

{movie}Пётр Мігурскі пра будучыню магілёскага “Хімвалакна” |right|9909{/movie}

«Аднак гэтыя інвестыцыйныя ін’екцыі створаць толькі часовую бачнасць паляпшэння. Для прадуктыўных зменаў на заводзе неабходна каля $ 1 млрд і стратэгічны партнёр», – лічыць кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі.

Адмысловец мяркуе, што ў сённяшнім выглядзе прадпрыемства не мае перспектываў. У той час як дзяржаўныя выдаткі на мадэрнізацыю фармальна павялічваюць валавы ўнутраны прадукт, рэальныя абароты хімічнай вытворчасці імкліва памяншаюцца. У сваю чаргу гэта прыводзіць да скарачэння працоўных месцаў і зразання заробкаў.

А.Л., belsat.eu

Стужка навінаў