У Менску паказваюць пластычныя мастацтвы: пачаўся “Куфар пластылін”


Культурніцкі тыдзень у сталіцы пачаўся грацыёзна – гэтымі днямі ў Менску праходзіць імпрэза, прысвечаная пластычным мастацтвам – “Куфар_пластылін”. Увазе гледачоў прапаноўваюцца экспрэсіўныя інсцэнізацыі, што сумяшчаюць тэатральную напружанасць і лёгкасць танцу.

{movie}Агляд падзеяў культуры (26.03.2013)|right|9899{/movie}

Такія спектаклі называюцца харэадрамы, паказаць іх менчукам прыехалі госці з Віцебску ды Парыжу. Сярод актораў шмат студэнтаў, у тым ліку і тэхнічных кірункаў. Усіх аб’ядноўвае адна тэма фестывалю, сёлета гэта “Жывы горад”.

Тыдзень пластычных мастацтваў – гэта малодшы брат добра вядомага менчукам фестывалю “Тэатральны куфар”. Арганізатары пастанавілі аддзяліць пластыку ад драмы, калі на “Тэатральны куфар” стала прыходзіць шмат заявак з танцавальнымі спектаклямі. Відаць, ідэя удалася. Асобная частка Тыдня – фотавыстава. На амаль сотні працаў відаць застылыя імгненні з спектакляў. А тым, хто зацікавіцца пластычным мастацтвам не на жарт, арганізатары прапаноўваюць наведаць майстар-класы ды лекцыі, што пройдуць у галерэі “У нескладовае”.

Іншыя тэмы: у Брытанскім музеі пакажуць прадметы, што належалі жыхарам Пампэяў і Гэркулянэуму. У Нью-Ёрку выставілі на продаж адну з самых вялікіх калекцыяў, прысвечаных Галівуду.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў