На вакзале Нью-Ёрку зарганізавалі танцы коней


Цэнтральны вакзал, або Grand Central Terminal – найстарэйшы і самы вядомы вакзал Нью-Ёрку. Кожны дзень праз ягоную залу няспынным патокам праходзіць каля мільёна асобаў. Аднак ўчорашняе відовішча прымусіла наведвальнікаў спыніцца.

{movie}”Пачуй Нью-Ёрк” (без каментара)|right|9898{/movie}

Дзівацтва, што заахвоціла прысутных, – трыццаць саламяных коней, якія спярша «пасвіліся» ў цэнтры тэрміналу, а пасля пачалі складна танчыць пад гукі барабана. Кожнай фігураю ў сапраўдны рост кіравалі двое выканаўцаў у маляўнічых касцюмах.

Фантасмагарычнае дзеянне – частка арт-інсталяцыі пад назваю «Пачуй Нью-Ёрк» аўтарства амерыканскага мастака і майстра перформансаў Ніка Кеіва.

«Табун коней імітуе адпаведны рух і актыўнасць у прасторы, што праяўляюць людзі, калі жадаюць трапіць з адной платформы на іншую», – зазначае мастак.

Мерапрыемства зладзілі пры падтрыманні аўтарытэтных творчых аб’яднанняў Нью-Ёрку з нагоды стагоддзя вакзалу. Інсталяцыя працягнецца да канца сакавіка.

А.Л., belsat.eu

Стужка навінаў